Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Электронны зварот

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павiнен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў і яны носяць масавы характар (больш за 10 зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальным камп’ютарным сеціве інтэрнэт без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам (частка другая падпункта 1.2 пункта 1 Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2007 г. № 498 “Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”).

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яе месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зварота па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.