Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

«1000 гадоў ў руху»

12.8.19 9.04

У Брэсцкай вобласці прайшоў чацвёрты турзлёт работнікаў аб'яднання «Беларуснафта».

Гэта - прадстаўнікі арганізацый сістэмы вытворчага аб'яднання "Беларуснафта". А таксама замежных «дочак» кампаніі з Расіі і Украіны. Нафтавікі спаборнічалі ў спорце і творчасці. Плюс жывыя зносіны, камандны дух і магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго. Пераможцам чацвёртага турзлёту «1000 гадоў ў руху» стала каманда прадпрыемства «Беларуснафта-Брестоблнефтепродукт». Эстафету мерапрыемствы ўрачыста перадалі «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт». У 2020 годзе пяты турзлёт работнікаў аб'яднання «Беларуснафта» пройдзе на гасціннай гомельскай зямлі.