Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

55 гадоў нафтаздабычы

30.8.19 9.43

У «Беларуснафце» правялі прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.

55 гадоў таму ў краіне пачалі прамысловую здабычу нафты. З моманту адкрыцця прамысловых запасаў беларускія нафтавікі здабылі больш за 136 мільёнаў тон «чорнага золата». Журналістам расказалi пра гісторыю прадпрыемства, паказалі працэс здабычы нафты і сучасныя тэхналогіі бурэння. А таксама свідравіны, якія з пачатку эксплуатацыі далі больш за мільён тон «чорнага золата». У 1967 годзе ў Беларусі быў атрыманы першы мільён тон нафты. Прадэманстравала гэты факт ветэран «Беларуснафты», тады 19-гадовая лабарантка Наталля Магiлевич. Яе здымак з юбілейнай мільённай нафтай растыражавалі ўсе цэнтральныя газеты Савецкага Саюза. Фотасесію праз 5 дзесяцігоддзяў паўтарылі і фотакарэспандэнты рэспубліканскіх СМІ.