Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

“Беларуснафта” на Дошцы пашаны

3.5.19 11.39

У Гомелі лепшыя працоўныя калектывы горада і вобласці занесены на Дошку пашаны.

У Гомелі вызначылі прадпрыемствы, установы і арганізацыі, якія ў 2018 годзе дабіліся лепшых вынікаў у рабоце. Перамога падразумявае ўнясенне імёнаў лідараў на гарадскую і абласную Дошкі пашаны.

Так, па выніках гарадскога спаборніцтва аб’яднанне “Беларуснафта” стала лепшым сярод арганізацый нафтавай і газавай галіны. А на абласной Дошцы пашаны — санаторый нафтавікоў “Сонечны бераг”, які стаў лепшым турыстычным суб’ектам рэгіёна.

Пётр Жызнеўскі, намеснік начальніка па развіцці аб’ектаў сацыяльнай сферы УСА кампаніі “Беларуснафта”: Санаторый Сонечны бераг пастаянна паляпшае ўмовы аздараўлення і адпачынку. Абнаўляецца інфраструктура, устанаўліваецца новае абсталяванне, уводзіцца сістэма аўтаматызацыі. У 2018 годзе адкрыты касметалагічны кабінет, зявіліся новыя працэдуры. Сярод іх магнітатурбатрон, флоатынг, карбоксі і азонатэрапія. Стаў лепш працаваць інтэрнэт, запусцілі анлайн-меню, павялічылі колькасць двухмесных нумароў. На стойцы рэгістрацыі арганізавалі кругласутачны гандаль спадарожнымі таварамі.

Кожны год у нас расце колькасць замежных гасцей. Да нас едуць адпачываць з Прыбалтыкі, Расіі, Украіны, Казахстана, Ізраіля, Германіі, Кітая, Італіі. Як вынік, у 2018 годзе нам удалося павялічыць паказчыкі па экспарце турыстычных паслуг.