Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

«Беларуснафта» на выставе аўтаперавознікаў

17.6.19 13.21

Кампанія брала ўдзел у форуме БАМАП другі раз.

На спецыялізаваную міжнародную выставу збіраюцца тыя, хто так ці інакш звязаны з рынкам аўтамабільных грузаперавозак – i ўнутраных, і міжнародных. Тут можна не толькі ўбачыць найноўшыя мадэлі аўтамабільнай велікагрузнай тэхнікі ад сусветных вытворцаў, але і выбраць для сябе найболей выгадныя прапановы па забеспячэнні палівам, сэрвісам, рознымі паслугамі. Форум лічыцца пляцоўкай для абмену інфармацыяй уладальнікаў і кліентаў транспартнага бізнесу, прадаўцоў і пакупнікоў грузавой аўтатэхнікі.

З прапановамі выйшла і кампанія «Беларуснафта», якая гатова падаваць уласны паліўны сэрвіс аўтамабільным перавознікам. А іх у гэты раз на выставе было каля сямі дзясяткаў.

На выставе БАМАП прадстаўнікі «Беларуснафты» правялі перамовы амаль з 40 кліентамі.

Падрабязней пра мерапрыемства чытайце на NEFT.by.