Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Беспілотнік ў НГДУ

5.5.21 8.40

Што квадракоптар робіць на аб'ектах «Беларуснафты».

Энергетыкі НГДУ "Рэчыцанафта" закупілі прамысловы квадракоптар DJI Matrice 300 Rtk. Ён пераўзыходзіць усе ранейшыя распрацоўкі ў сваім класе і спецыяльна прызначаны для правядзення інспекцыі прамысловых аб'ектаў любога ўзроўню складанасці. Асноўнай мэтай набыцця беспілотнага лятальнага апарата быў маніторынг стану ліній электраперадач. Іх прыблізная працягласць складае 750 км, 400 з іх праходзіць па лясных масівах.

Пры аглядах ЛЭП з дапамогай робата спецыялісты адзначылі значныя перавагі ў параўнанні з пешым абыходам. Час інжынернага абыходу скарачаецца ў 7-10 разоў. Да таго ж зводзіцца да мінімуму чалавечы фактар, шматкроць павышаецца аператыўнасць пошуку аварыйных участкаў высакавольтных ліній. І такім чынам скарачаюцца страты нафты.

Прымяненне беспілотніка толькі інспекцыяй ЛЭП не абмежавалася. Напрыклад, падчас цяперашняга ацяпляльнага сезона на работа ўсталявалі радыёметрычную тэрмальную камеру Zenmuse H20T, каб выявіць цеплавыя страты ў будынках і слабыя месцы цеплаізаляцыйнага пакрыцця трубаправодаў і рэзервуараў. Абследавалі цеплавыя трасы, тэхналагічныя камунікацыі і будынкі, якія знаходзяцца на балансе НГДУ «Рэчыцанафта».

Болша падрабязна чытайце на NEFT.by.