Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Без межаў

29.1.20 15.33

Дадатковыя магчымасці для карпаратыўных кліентаў «Беларуснафты».

Пашыраны функцыянал мабільнага сэрвісу Drive&Pay, які першапачаткова быў зроблены для абслугоўванне фізічных асоб. Зараз і бізнес-кліенты могуць карыстацца дадаткам – дастаткова прывязаць да яго паліўную карту. Таксама юрыдычныя асобы ў асабістым кабінеце змогуць не толькі бачыць інфармацыю па аперацыях, але самастойна кіраваць паліўнымі картамі.

На эканомію часу разлічаны яшчэ адзін праект «Беларуснафты» для юрыдычных асоб. Гэта «экспрэс-дагавор» ці, інакш кажучы, заключэнне дагавара без наведвання офіса кампаніі – у аддаленым рэжыме. Для таго, каб стаць кліентам «Беларуснафты», дастаткова зарэгістравацца на сайце і прайсці ідэнтыфікацыю. Акрамя гэтага, у 2020 годзе плануецца даць магчымасць уладальнікам паліўнай карты «Беларуснафты» аплачваць праезд па платных дарогах Расеі ў сістэме «Платон». Сама паліўная карта зменіць свой фармат на больш сучасны. Гэта будзе бескантактавая пластыкавая картка з магнітнай паласой, аналагічная банкаўскай.