Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Абноўленая АЗС

8.2.19 16.36

Рэканструкцыя заправачнай станцыi дапамагла працаўладкаванню.

У г. п. Краснаполле пасля рэканструкцыі пачала працаваць аўтазаправачная станцыя № 49. Яна належыць прадпрыемству «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт».

Генеральным падрадчыкам выступіла Вышкамантажнае ўпраўленне «Беларуснафты».

На АЗС усталявана новае запраўнае абсталяванне, абсталяваны пост для падпампоўвання шын і пыласос для прыбірання салона аўтамабіля. Прасторная тэрыторыя прыстасавана для машын рознага танажу. Утульная гандлёвая зала і кавярня працуюць пад фірмавым брэндам «Заўжды ЦІКАА».

На заправачнай станцыi створана 4 новых працоўных месца. На іх працаўладкаваны мясцовыя жыхары.