Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Брэнд «Беларуснафта» – у трэндзе

5.2.19 9.24

Аргкамітэт прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА 2018» падвёў вынікі.

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» і сетка аўтазаправачных станцый кампаніі адзначаны залатымi медалямi.

Дзве ўзнагароды – «Лепшы працадаўца» і «Лепшая сетка АЗС» краіны. Такія вынікі конкурсу «БРЭНД ГОДА 2018».

У гэтым штогадовым конкурсе лідараў вызначаюць на аснове прафесійнай ацэнкі і пераваг кліентаў. У склад журы ўваходзяць прафесійныя эксперты і практыкі ў вобласці маркетынгу і брэндынгу з Беларусі і замежжа.

Кампанія «Беларуснафта» трэці год запар прызнаецца лепшым працадаўцам у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд».

Каб толькі паўдзельнічаць у гэтай намінацыі арганізацыя павінна адпавядаць пэўным патрабаванням. Апрача таго у цяперашнім годзе ўскладніўся і сам конкурс для ўдзельнікаў гэтай катэгорыі. Гэтым разам апроч прэзентацыі, якую прэтэндэнты высылалі загадзя і ў ранейшыя гады, мае яшчэ і абараніць сваю працу перад міжнародным журы.

На гэтым конкурсе і сетка АЗС «Беларуснафты» не ў першы раз атрымлiвае прызнанне. Яна прызнаецца пераможцам пачынаючы з 2013 года. І гэта не толькі дыпломы або медалі. Гэта не толькі права скарыстаць сімволіку конкурсу ў рэкламных кампаніях, на таварах на працягу года. Гэта, перадусім, знак лідарства.

Падрабязней пра мерапрыемства чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by.