Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

«Чалавек года–2018». Вынікі

1.2.19 9.18

Названы пераможцы карпаратыўнага конкурсу.

«Чалавек года» – штогадовы конкурс кампаніі «Беларуснафта», у якім працаўнікі аб'яднання могуць заявіць не толькі пра свае прафесійныя навыкі, але і пра творчыя, спартыўныя здольнасцi, а таксама пра ўменне працаваць у камандзе.

Конкурс «Беларуснафты» адбыўся трэці раз. У цяперашнім годзе ў аргкамітэт паступіла 99 заяў на ўдзел ад усіх падраздзяленняў і даччыных прадпрыемстваў «Беларуснафты». Геаграфія – уся Беларусь, Расія, Украіна, Эквадор.

Хваляванне, уручэнне ўзнагарод, апладысменты, феерверкі. Атрымалася яркае, маляўнічае, запамінальнае свята.

Названы імёны пераможцаў у 13 намінацыях:

  • «Досвед і мудрасць» – Уладзімір Грыцiў (УПНПіРС)
  • «Маладосць і перспектыва» – Ксенія Аседач (РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт»)
  • «Прарыў года» – Аляксандр Палякоў (ААТ «НК «Янгпур»)
  • «Свет» – аддзел сейсмічнай інтэрпрэтацыі БелНДПІнафта
  • «Прафесіянал года» – Мікалай Беразняцкiй (ВУ «Нафтаспецбуд»)
  • «Лідар сферы паслуг» – калектыў МАЗС № 30 (РУП «Беларуснафта- Мінскаўтазапраўка»)
  • «Ніколі не здавайся» – Сяргей Мялешчык (ААТ «Пухавічынафтапрадукт»)
  • «Спартсмэн года» – Павел Сумак (БГПЗ)
  • «Талент года» – Віталь Баброўнiч (УСА)
  • «Грамадскі дзеяч» – Аляксей Балалаеў (ВУ «Сувязьінфармсэрвіс»)
  • «Вандроўнік года» – Вадзім Мазуга (РУТТ)
  • «Каманда года» – вакальная група «Другі рэгіён» (РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»)
  • «Народнае (грамадскае) прызнанне» – Дзяніс Раговіч (УПГР)