Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

#Цікавыдызайн. Вынікі

14.4.20 9.25

Абрана лепшая канцэпцыя дызайну стаканчыка для сеткі АЗС «Беларуснафты».

Пераможцам творчага марафону, у які маглі далучыцца ўсе жадаючыя, стаў 34-гадовы Андрэй Дземідовіч з Кобрына. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала 80 аўтараў з розных куткоў краіны. Увязаць нафтавую кампанію, аўтазаправачныя станцыі, дарогу і, самае галоўнае, жаданне падарожнічаць па роднай краіне – гэтую задачу кожны з канкурсантаў вырашаў па-свойму. Сярод варыянтаў з філасофіяй «пазнаваць і спазнаваць» – серыі з брэндавымі славутасцямі рэгіёнаў Беларусі, нацыянальнымі арнаментамі, народнымі вобразамі, рэдкімі відамі мясцовай флоры і фауны. У прапанаваных дызайнерскіх праектах гучалі ідэі стаканчыка-абярэга, стаканчыка-карты Беларусі з магчымасцю адзначаць убачаныя гарады, стаканчыкі для велатурыста. Лепшай апынулася праца з Кобрына. Галоўны прыз – графічны планшэт One by Wacom 2 Medium – адпраўляецца ў Брэсцкую вобласць, дзе жыве і працуе Андрэй Дземідовіч.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце NEFT.by.