Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Цяпер і 95-ы

15.6.20 14.43

«Беларуснафта» зрабіла першую прапампоўку АІ-95 праз нафтапрадуктаправод Наваполацк–Фаніпаль.

Трубаправодным транспартам бензін дастаўлены ад нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан» у Віцебскай вобласці да фаніпальскай нафтабазы ў Мінскай вобласці. Першая партыя – больш за 6,5 тысяч тон.

Шлях склаў 292 кіламетра. Такая працягласць лінейнай часткі магістральнага нафтапрадуктаправода.

З пачатку яго запуску прайшло амаль паўтара года. Па нафтапрадуктаправоду паслядоўна дастаўляліся дызельнае паліва і бензін АІ-92. Цяпер дадаўся трэці прадукт.

Нафтапрадуктаправод Наваполацк–Фаніпаль дазваляе аператыўна і з найменшымі выдаткамі пастаўляць дызельнае паліва і бензін. Нафтапрадукты на працягу сутак трапляюць на нафтабазу, якая функцыянуе кругласутачна, а затым на АЗС і аптовым спажыўцам.