Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Ад ідэі да рэалізацыі

8.7.19 16.27

У «Беларуснафце» падведзены вынікі конкурсу на лепшую рацыяналізатарскую прапанову.

Камісія ацаніла іх па некалькіх крытэрыях: актуальнасць, складанасць рашэння тэхнічнай задачы, эканамічны эфект.

У выніку па колькасці балаў першае месца заняла распрацоўка намесніка галоўнага інжынера па вытворчасці-начальніка цэнтральнай iнжынерна-тэхналагiчнай службы нафтагазаздабычнога ўпраўлення «Рэчыцанафта» Юрыя Дудзіка «Аптымізацыя працы помпавага абсталявання па распампоўванню нафты са стабілізацыйнай калоны ўстаноўкi падрыхтоўкi нафты».

Другое месца таксама ў прадстаўніка гэтага прадпрыемства – начальніка тэхналагічнага аддзела Дзмітрыя Iндзярэйкiна за працу «Укараненне спецыяльнай кампаноўкі для абароны падземнага абсталявання ад механічных прымешак пры эксплуатацыі з пакерами».

Трэцяе месца прысуджана двум прадстаўнікам БГПЗ – інжынерам-тэхнолагам вытворча-тэхнічнага аддзелу Станіславу Шайко і Канстанціну Марчанка за рацыяналізатарскую прапанову «Зніжэнне цеплавых страт печы П-601/1».