Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Дапамога медыкам

14.4.20 9.28

Абед для Барысаўскай бальніцы арганізаваў калектыў «Беларуснафта-Мiнскаблнафтапрадукта».

У склад установы «Барысаўская бальніца № 2» уваходзіць таксама і інфекцыйная бальніца. У суме тут каля 450 ложкаў. Нагрузка на медперсанал легла велізарная. І як кажуць самі медыкі, не толькі фізічная, але і псіхалагічная. І ў гэтай сітуацыі ім патрэбна любая падтрымка.

Гэта разумеюць многія. У тым ліку і работнікі РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». Па словах дырэктара прадпрыемства Анатоля Кароткага, прапанова дапамагчы медыкам, якія сёння апынуліся ў сур'ёзнай сітуацыі, аднагалосна падтрымаў калектыў. Вырашылі даставіць у Барысаўскую лякарню № 2 прадукцыю ўласнай вытворчасці. Рыхтавалі напярэдадні ноччу. Прывезлі для работнікаў бальніцы чабурэкі, блінцы з рознай начынкай, мучныя прысмакі, некалькі відаў дэсерту, печыва.