Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

«Дажынкі-2019»

14.11.19 11.47

Лепшых работнікаў сяла віншавалі ў Рэчыцы.

У Гомельскай вобласці для галоўнага свята хлебаробаў выбралі горад нафтавікоў. Цэнтральнай пляцоўкай урачыстасці стаў Палац культуры і тэхнікі «Нафтавік» кампаніі «Беларуснафта». Тут адбылася цырымонія ўзнагароджання лідараў жніва, якія заваявалі першыя месцы ў абласным спаборніцтве. Сярод узнагароджаных былі і камбайнеры РУП «Беларуснафта-Асобіна» - Віктар і Андрэй Марцалевы.

На цэнтральнай плошчы райцэнтра разгарнулася выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Сваю прадукцыю на гандлёвых радах і выставе-дэгустацыі прэзентавалі прадпрыемствы рэгіёну. Гасцей свята сустракалі і на тэматычных падворках. У гэтым годзе іх аб'ядноўвала агульная канцэпцыя «Праца i рукі - моцныя зарукі». На падворках можна было даведацца пра асноўныя сялянскія клопаты на працягу года: ад падрыхтоўкі да сяўбы да збору і захоўвання ўраджаю.