Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Дэлегацыя Halliburton

9.9.19 13.22

Амерыканскія эксперты вывучаюць вытворчы працэс геафізікаў «Беларуснафты».

Спецыялісты Halliburton ацанілі аператыўнасць, апрацоўку матэрыялу, падрыхтоўку персаналу, абсталявання і спецтэхнікі, яе абслугоўванне ў працэсе даследаванняў. Адна частка аўдыту прайшла на вытворчай базе Кіравання прамыслова-геафізічных работ. Другая была адведзена на палявую працу.

Мэта такога візіту – не навязаць свае падыходы беларусам, а падказаць магчымыя шляхі самаўдасканалення, павышэння эфектыўнасці. Па выніках аўдыту эксперты Halliburton на працягу 2 месяцаў падрыхтуюць для Кіравання прамыслова-геафізічных работ свае рэкамендацыі.