Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Дэлегацыя Судана

14.1.19 11.05

Судан разглядае перспектыву супрацы з нафтавікамі Беларусі

Ў Гомелі адбылася сустрэча дэлегацыі Рэспублікі Судан і кіраўніцтва кампаніі «Беларуснафта».

Дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра нафты, газу і карысных выкапняў Судану Ажары Махамед. У Гомелі на сустрэчы з кіраўніцтвам «Беларуснафты» гасцям расказалі пра навукова-вытворчыя магчымасці і замежныя праекты кампаніі. Бакі абмеркавалі і магчымыя кірункі ўзаемадзеяння. Сярод іх – сэрвіс, які можа падаць інстытут «БелНДПІнафта». Гаворка ідзе пра аказанне суданскім нафтавікам інжынірынгавых паслуг для рэабілітацыі спелых радовішчаў.

Па словах Ажары Махамеда, здабыўная галіна Судану мае патрэбу ў інвестыцыях і тэхналогіях. Суданскі бок зацікавілі тэхналагічныя дасягненні Беларусі ў нафта-, газаапрацоўчай прамысловасці.