Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Адказ на звароты грамадзянаў

28.6.19 11.48

Інфармацыя пра цэны на паліва і зніжкі.

У сувязi з паступленнем у РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» больш за 10 зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў па пытаннях атрымання зніжак на паліва і зніжэнні цаны на аўтамабільны газ, адказ заяўнікам размешчаны на афіцыйным сайце РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» (у адпаведнасці з п. 7 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Пра звароты грамадзянаў і юрыдычных асоб»).

1. Звадкаваны вуглевадародны газ маркі ПБА, якi рэалізуецца праз сетку АГЗС ПА «Беларуснафта», вырабляецца на Беларускім газаперапрацоўчым заводзе. Пры яго вытворчасці выкарыстоўваецца галоўным чынам імпартная сыравіна, цана якой залежыць ад сусветных катыровак. Апроч кошту сыравіны цана газу ўлічвае асаблівасці яго дастаўкi і рэалізацыі на АЗС. Пры гэтым цана фармiруецца з улікам мінімальнай нормы рэнтабельнасці, што забяспечвае магчымасць падтрымання працы і планамернага развіцця сеткі газавых АЗС. Пры зніжэнні рознiчных цэн на газ ПБА ПА «Беларуснафта» будзе змушана спыняць інвестыцыйныя праграмы, скарачаць графікі працы шэрага газавых АЗС.

2. Рэалізацыя паліва па максімальна дапушчальнай цане без атрымання зніжак выклікана бягучымі ўмовамі гаспадарання на рынку рознiчнай рэалізацыі нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўлічваючы кошт закупкi паліва, яго дастаўкi да АЗС, выдаткi на ўтрыманне аўтазаправачных станцый і нафтабазавай гаспадаркі (улучаючы падаткі, амартызацыйныя адлічэнні і інш.). Акрамя таго, ПА «Беларуснафта» выконвае важную сацыяльную ролю – забяспечвае палівам рэгіёны, аддаленыя ад трас і буйных гарадоў. Нягледзячы на тое, што ў дадзены момант ў кампаніі «Беларуснафта» адсутнічае магчымасць даваць зніжкі на паліва пры рэалізацыі праз АЗС, мы шукаем магчымасці, каб працягваць праграмы заахвочання кліентаў. У іх ліку зніжкі па картах лаяльнасці да 5 % на спадарожныя тавары, рэалізацыя кожнага 6-га кубка кавы (цягам месяца) у падарунак, штомесячныя розыгрышы суперпрызоў.