Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Два паверхі сэрвісу

21.2.19 10.00

В Минске появилась автозаправка нового формата.

АЗС № 22 РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» размешчана ў раёне былога Чэрвенскага рынку па адрасе вул. Валадзько, 3. Галоўнае яе адрозненне – двухпавярховы будынак гандлёвай залы, дзе на першым паверсе звыклае для аўтааматараў занаванне з гандлёвай залай і кавярняй. А на другім – кафэ на 18 месцаў з летняй тэрасай.

На новай АЗС адначасна могуць запраўляцца 6 аўтамабіляў, праектная ж магутнасць аўтазаправачнай станцыі складае 375 запраў у суткі. Для водпуску нафтапрадуктаў прадугледжана тры мультымедыйныя ПРК Quantium 510. Апроч таго, на АЗС ёсць зарадная станцыя MODE-4 для электрамабіляў.

Сяргей Каморнікаў, намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі:

«АЗС № 22 «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» – гэта фактычна новае пакаленне заправы. Яе адрознівае наяўнасць шырокага спектра сэрвісу. Адзін з аб'ектаў, дзе мы плануем зарабляць не толькі на паліве, але і на іншых паслугах. Сёння доля спадарожных тавараў у прыбыткі прадпрыемстваў нафтапрадуктазабяспечання складае ўжо да 30–40 %. Мы спадзяёмся гэты парог з кожным годам павялічваць, і павялічваць прыбыткі ад іншых відаў дзейнасцi».