Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Эквадорскі праект

27.5.19 8.35

Беларусы здабываюць зараз амаль удвая больш нафты.

Ў Эквадоры прасвідравана ўжо 10-я свідравіна. Знаходзіцца яна на радовішчы Армадзiллё (Блок 55), як і ўсе папярэднія. 19 мая яна выйшла на працоўны рэжым здабычы. Зараз сумарна дзесяць свідравін даюць 500 тон нафты ў суткі. Пад канец мінулага года гэта лічба складала 270 тон. «Вырасці» атрымалася за кошт чатырох свідравін, прасвідраваных ужо ў 2019-м.

Нягледзячы на тое, што Армадзiллё (Блок 55) – новы аб’ект, а значыць з высокімі геолагавыведнымі рызыкамі, усе свідравіны, прасвідраваныя ў Эквадоры беларускімі нафтавікамі, выйшлі на эфектыўную працу. Таму такі ўзрост здабычы ацэньваюць у «Беларуснафце» як значны поспех. Поспех усяго калектыву геолагаў, сейсмавыведнікаў, інжынераў, якія працуюць у Эквадоры і Беларусі.

Цяперашні год у «Беларуснафце», як і папярэдні, лічаць важным з пункту гледжання распрацоўкі нафтавых радовішчаў у Эквадоры. У 2019 годзе плануецца прасвідраваць яшчэ дзве свідравіны апроч чатырох ужо пабудаваных, а таксама давесці эксплуатацыйны фонд да 12 свідравін i завяршыць будаванне ўсёй наземнай інфраструктуры па падрыхтоцўцы нафты і вады на радовішчы Армадзiллё (Блок 55).

ДАВЕДКА

Ў 2013 гады заснавана даччынае прадпрыемства – АТ «Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасервойл С.А.».

З сакавіка 2015 года АТ «Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасэрвойл С.А.» па кантракце з кампаніяй «Петраамазонас» выконвае комплексныя працы па аптымізацыі здабычы, падвышэнні нафтааддачы пластоў і геолагавыведцы на радовішчы Армадзiллё (Блок 55). У адпаведнасці з вытворчай праграмай пабудавана 10 свідравін, атрыманы ўстойлівыя прамысловыя прытокі нафты, даказаны геалагічны патэнцыял блока 55, вядзецца камерцыйная здабыча нафты. Усяго плануецца прасвідраваць 12 свідравіны, сфармаваўшы здабыўны кластар з усёй патрэбнай наземнай інфраструктурай.