Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Электрасвiдраванне

15.9.21 13.42

З 2020 г. у «Беларуснафце» развiваецца праект па падключэнню да вонкавай сетцы электразабеспячэння свiдравога абсталявання. 4 верасня 2020 г. на свiдравiне № 68 Паўночна-Даманавiцкага радовiшча ўступiла ў строй першая ў кампанii свiдравая ўстаноўка на электрацязе – унiфiкаваны «Уралмаш 3Д-86». З гэтага станка ў «Беларуснафце» i пачаўся перыяд электрасвiдравання. Праз месяц да «электрычнага Уралмаша» дадалiся мабiльны АРС-250 на 302-й Асташкавiцкай свiдравiне i эшалонны Drillmec на 19-й Карташоўскай.

Зараз лiнейка электрыфiкаваных станкоў ахоплiвае ўсе наяўныя ў Светлагорскiм упраўленнi буравых работ мадэлi.

Як адзначаюць спецыялiсты, перавод свiдравых станкоў на электрацягу дазваляе «Беларуснафце» знiжаць выдаткi на будаўнiцтва свiдравiн. Выкарыстанне  электрычнасцi павялiчыла спажыванне ўласнай электраэнергii, выпрацаванай на блок-станцыях Беларускага газаперапрацоўчага завода. Знiзiлася спажыванне светлых нафтапрадуктаў i колькасць шкодных выкiдаў. Таксама «электрычнае» свiдраванне прывяло да скарачэння эксплуатацыйных выдаткаў на абслугоўванне дызель-генератарных установак, знiжэння транспартных вадаткаў па дастаўцы палiва на свiдравiны.

У 2021 г. на электрацягу пераведзена 17 аб’ектаў СУБРа з 27 запланаваных, 12 – Упраўлення па павышэнню нафтаддачы пластоў i рамонту свiдравiн, яшчэ 11 плануецца электрыфiкаваць да конца года. Гэта датычыцца, у тым лiку, абсталявання рознага тэхналагiчнага прызначэння.

Больша падрабязна чытайце на NEFT.by