Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Электрыфiкацыя бурэння

22.9.20 15.28

У «Беларуснафты» з’явiлася першая буравая ўстаноўка на электрацязе.

Гэта ўнiфiкаваны станок «Уралмаш 3Д-86», падключаны да знешняй сеткi электразабеспячэння. Першая ў «Беларуснафце» электрабуравая працуе на Паўночна-Даманавiцкiм радовiшчы.Бурэнне праходзiць у   штатным рэжыме.

Падрыхтоўчая праца была крапатлiвай i напружанай. НГЗУ «Рэчыцанафта» i СУБР выканалi вялiкi аб’ём па прадпраектнай прапрацоўцы. Праектныя работы па падключэнню буравога станка да знешняга энергазабеспячэння зрабiлi спецыялiсты БелНДПIнафты. На калектывах ВМУ i «Беларуснафта-Прамсервiс» ляжала адказнасць за электрамантажныя працы.

Каб забяспечыць надзейнасць устойлiвасцi сеткi электразабеспячэння, у «Беларуснафце» будуць ужывацца iнавацыйныя тэхналогii – прамысловыя сiстэмы накаплення энергii. Яны здольныя кампенсаваць усе пускавыя працэсы, забяспечваючы стабiльную якасць электраэнергii.

Да конца года ў «Беларуснафце» маюць намер падключыць да сетак знешняга энергазабеспячэння яшчэ некалькi буравых установак – на Асташкавiцкiм, Карташоўскiм, Маладушынскiм, Паўночна-Даманавiцкiм, Рэчыцкiм i Надзвiнскiм радовiчшах. Лiнейка электрыфiкаваных станкоў пашырыцца i ахопiць усе iснуючыя ў Светлогорскiм упраўленнi буравых работ мадэли – «Уралмаш 3Д-76,86», АРС-250 i Drillmec. Перавод буравых на электрацягу працягнецца ў наступным годзе. Плануецца падключаць да электрычнасцi ўстаноўкi для бурэния бакавых ствалоў Упраўлення па павышэнню нафтааддачы пластоў i рамонту свiдравiн.

Падрабязней на сайце NEFT.by.