Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Эстафета агню ў «Беларуснафце»

12.6.19 8.30

На два дні сталіцай эстафеты «Полымя свету» стаў Гомель.

Удзельнікі і госці эстафеты пабывалі ў абласным клінічным шпіталі, на прадпрыемствах «Беларуснафта», «Гомсельмаш», домабудаўнічым камбінаце. А потым «Полымя свету» сустракалі на нафтавых радовішчах у Рэчыцкім раёне. З рук у рукі факел перадавалі і нафтавікі. Факеланосцамі сталі вядомыя ў «Беларуснафце» Пётр Жэлязiнскi, Павел Кеўлiч, Ксенія Андрухан і Павел Сумак. Іх ведаюць і па працоўных дасягненнях, і па спартыўных перамогах. Гэтыя людзі няраз былі героямі публікацый партала NEFT.by і газеты «Нафтавік». Спорт для іх – неадымная частка жыцця. Армрэслінг, плаванне, лёгкая атлетыка і трыятлон Ironman. Таму пападанне ў шэрагі факеланосцаў для іх – факт як прыемны, гэтак і заканамерны.

ДАВЕДКА:

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

Больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорта.

Падрабязней пра тое, як праходзіла эстафета чытайце і глядзіце на сайце NEFT.by