Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Афіцыйна і легальна

2.7.20 16.09

«Беларуснафта» першая ў краіне ажыццявіла перавахтоўку ў Сібіры.

У кампаніі гэтае пытанне вырашалі на дзяржаўным узроўні. І выканалі ўсе патрабаванні Расспажыўнагляду па недапушчэнню распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Вахтавiкi знаходзіліся ў абсерватарах у санаторыях 14 дзён перад выездам на працу ў Расiю, прайшлі тэставанне ў два этапы на адсутнасць каранавiруснай інфекцыі і атрымалі дазвол на працу.

Больш за 500 беларускіх нафтавікоў вылецелі ў Сібір, больш за 400 вярнуліся ў Беларусь. Першыя ўжо прыступілі да працы, другiх чакае заслужаны адпачынак.

«Беларуснафта» ў чарговы раз даказала, што праблема любога падраздзялення для кампаніі – гэта нагода згуртавацца і вырашаць яе разам. Тое, як аб'ядналіся ўсе службы, аператыўна і адказна вырашаючы ўсе пытанні на месцах, гэта і ёсць дзяржаўны падыход «Беларуснафты», а таксама вернасць традыцыям, закладзеным за больш, чым 55-гадовую гісторыю дзейнасці кампаніі ўнутры краіны і за мяжой.