Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Фэст «Шанец». Абвешчаны вынікі

27.5.19 8.30

Пераможцы абраны ў 8 намінацыях.

Фэст складаўся з дзвюх частак: дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва і выканальніцкае майстэрства. Дарэчы, другую частку давялося падзяліць на два дні – занадта шматлікай апынулася колькасць канкурсантаў. Усяго на ўдзел было пададзена больш за 250 заяў. Дарэчы, наймаладзейшаму ўдзельніку – 6 гадоў. Самаму старэйшаму – 70.

З поўным спісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце NEFT.by. Там жа можна ўбачыць відэаролік з фэсту і шмат фотаздымкаў.

Апроч пераможцаў і прызёраў у васьмі намінацыях, журы ўручыла прыз глядацкіх сімпатый. Фаварытам гледачоў стаў Алан Байройтер. 11-гадовы выканавец двойчы выходзіў на сцэну. Спачатку Алан пакарыў сэрцы гледачоў магутным вакалам, а потым зачараваў усіх віртуознай гульнёй на саксафоне.