Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Фонд свідравін расце

9.1.20 9.55

Спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ пабудавалі яшчэ дзве свідравіны.

Брыгада № 8 майстра Віталя Гаўрыленка з паскарэннем на 34 % пабудавала аб'ект пад № 154 на Мармовiчскiм нафтавым радовішчы. Яго глыбіня – 2 845 метраў, фактычная камерцыйная хуткасць бурэння склала 1 735 метраў на станок у месяц. 17 снежня гэты калектыў прыступіў да бурэння чарговай свідравіны – № 377 на Рэчыцкай плошчы (праектная глыбіня – 2 995 метраў).

Яшчэ адну свідравіну на Мармовiчскай плошчы пад нумарам 153 прасвідравала брыгада № 12 майстра Віталя Асадчага. Глыбіня аб'екта – 2 865 метраў. Дарэчы, гэта ўжо другая свідравіна, пабудаваная спецыялістамі СУБРа з дапамогай мабільнага станка АРС-250. Фактычная камерцыйная хуткасць бурэння склала  1 628 метраў на станок у месяц. Брыгада ўжо пераехала на свідравіну № 346 Рэчыцкага радовішча, дзе ўдзельнічае ў працах па мантажу свідравой ўстаноўкі сумесна з Вышкамантажным упраўленнем.