Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Агульныя інтарэсы

5.4.19 8.48

Перспектывы супрацоўнiцтва абмеркавалі навукоўцы-нафтавікі Беларусі і Судану.

Перспектывы праектавання распрацоўкі суданскіх радовішчаў і геолага-геафізічных даследаванняў абмяркоўваліся падчас візіту дэлегацыі цэнтра лабараторных даследаванняў суданскай нафтагазавай карпарацыі (PLRS) у з’яднанне «Беларуснафта».

Спецыялiсты беларускай кампаніі пазнаёмілі калегаў з тэхналогіямі, абсталяваннем, праграмным забеспячэннем, персаналам. І, вядома, з досведам прац у Беларусі і міжнародных праектах.

Больш за ўсё госці зацікавіліся комплекснымі праектамі павышэння нафтааддачы і інтэнсіфікацыі здабычы нафты, якія распрацоўваюць і рэалізуюць беларусы. Таксама прадстаўнікоў суданскай кампаніі ўразіў даследчы комплекс навукова-інжынірынгавага цэнтра «Беларуснафты» – інстытута «БелНДПІнафта», досвед і прафесіяналізм яго спецыялiстаў. Падчас візіту суданцы азнаёміліся з працай Цэнтра апрацоўкі, даследавання і захоўвання керну, лабараторнай базай інстытута. У тым ліку – па даследаванні ўласцівасцяў пластавых флюідаў, фільтрацыйных даследаванняў, гідрапарыву пласта.

У ліку магчымых кірункаў супольнай працы пазначаны лабараторныя даследаванні, праектаванне распрацоўкі радовішчаў у Рэспубліцы Судан. Цяпер бакі аналізуюць атрыманую інфармацыю і рыхтуюць шэраг прапаноў.