Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Кансультацыя ад амерыканскіх нафтавікоў

3.2.19 9.22

У «Беларуснафце» вывучаюць новую методыку шматстадыйнага гідраразрыву пласта.

Эксперты з ЗША Джэйк Бентан і Чарльз Поўп даць беларусам рэкамендацыі па ўжыванні новай методыкі шматстадыйнага гідраразрыву пласта. Гаворка ідзе пра Plug and Perf.

Джэйк Бентан і Чарльз Поўп – прызнаныя адмыслоўцы ў вобласці колцюбінгавых тэхналогій і прац на геафізічным кабелі. У абодвух – амаль па 40 гадоў досведу, у тым ліку у асваенні сланцавых радовішчаў у ЗША. Напрыклад, Чарльз Поўп – заснавальнік і прэзідэнт кампаніі «Complete Shale». Яе адмыслоўцы аказваюць кансультацыйныя паслугі ў сферы свідравання і канчання гарызантальных свідравін, «гнуткай трубы».

Амерыканцы спачатку праверылі тэхнічную абсталяванасць «Беларуснафты». Ацанілі, наколькі беларускія нафтавікі гатовы да самастойнага ўкаранення ў Беларусі сучаснай тэхналогіі шматстадыйнага ГРП фармату Plug and Perf. Гэты метад ужываюць пры асваенні цяжкавымальных запасаў з нізкапранікальных і нетрадыцыйных калектараў. Гаворка ідзе пра I-III пачку Рэчыцкага радовішча. Тэхналогію Plug and Perf плануецца выпрабаваць сёлета на свідравіне № 411 Рэчыцкай. Яна складаная па канструкцыі, з вялікім зенітным кутом і працягласцю гарызантальнага ствала амаль у 1,1кіламетр.

Амерыканскія адмыслоўцы правялі таксама навучальны семінар для геафізікаў, рамонтнікаў свідравін, супрацоўнікаў інстытута «БелНДПІнафта».

Джэйк Бентан, эксперт у вобласці колцюбінгавых тэхналогій:

– У цэлым можна даць дадатную ацэнку ўбачанаму. Такое абсталяванне мне добра знаёмае па працы ў Амерыцы. Тэхнічнае забеспячэнне сэрвісных прадпрыемстваў «Беларуснафты» – на высокім узроўні. Асаблiва магу адзначыць добрае шасі беларускай вытворчасці, якой абсталяваны ўсталёўкі колцюбінгу і флоту ГРП. Абсталяванне дазваляе паспяхова выканаць шматстадыйны гідраразрыў па новай тэхналогіі.