Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Конкурс сярод работнікаў АЗС «Беларуснафты»

12.2.20 10.33

Лепшы аператар аўтазаправачных станцый студзеня па версіі кампаніі.

Новы конкурс сярод аператараў аўтазаправачных станцый «Беларуснафты» праводзіць адміністрацыя і прафкам кампаніі. Кожны месяц вызначаюцца лідэры кожнай вобласці і сталіцы краіны, а таксама лепшы аператар усёй фірмовай рознічнай сеткі «Беларуснафты».

За тым, як ідзе конкурс, можна назіраць онлайн. У спецыяльным сэрвісе «Дошка гонару» карпаратыўнай сеткі нафтавікоў i.neft.by.

Конкурс сярод аператараў АЗС – гэта рэйтынг работнікаў. Гэта значыць рухомая сістэма. Кожны месяц спачатку складаецца топ-50 аператараў па рэгіёнах і Мiнску, затым топ-30 i топ-10. І завяршае конкурс месяца выбар «Лепшага аператара АЗС па рэгіёну (вобласці)» і «Лепшага аператара АЗС Рэспублікі Беларусь».

Выбірае лідэраў інфармацыйна-аналітычная сістэма SAP BusinessObjects Web Intelligence – з дадзеных справаздачы «Рэйтынг аператараў». У ацэнцы ўлічваюцца індывідуальныя фактычныя вынікі удзельнікаў. Такім чынам, лідэрам рэйтынгу можа стаць кожны аператар незалежна ад таго, на якой запраўцы ён працуе – у цэнтры сталіцы, з шчыльным кліенцкім трафікам, або на сельскай, з абмежаваным патокам наведвальнікаў.

Першым пераможцам новага конкурсу стала Валянціна Сушынская. Яна лепшы аператар студзеня Беларусі. Працуе Валянціна на АЗС № 5 прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». На гэтай жа запраўцы, знаходзіцца яна ў в. Беразіно, 5 лютага адбылася цырымонія ўзнагароджання.

Наперадзе новы рэйтынг. Лютаўскі. І ўжо 15 лютага стане вядомы топ-50 аператараў АЗС па абласцях і краіне.

Як распавялі ў кампаніі «Беларуснафта», звышзадача гэтага конкурсу – павысіць лаяльнасць кліентаў. Праз паляпшэнне якасці працы і культуры абслугоўвання на АЗС.