Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Лепшая АЗС

18.3.19 9.34

Канцэрн «Белнафтахім» падвёў вынікі спецыяльнага конкурсу.

Лепшая запраўка 2018 года знаходзіцца пад Мінскам. Гэта АЗС № 29 прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка». Другое месца па версіі канцэрна заняла АЗС № 23 РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт». Яна змесцавана ў Нясвіжскім раёне. А трэцяе месца дасталася калектыву МАЗС № 5 ААТ «Лиданефтепродукт».

Пераможца конкурсу канцэрна «Белнафтахім» журы абірала грунтоўна. Сярод шматлікіх крытэраў – чысціня і парадак, эканамічныя паказнікі, якасць спадарожных паслуг, прафесіяналізм персаналу, укараненне новых формаў і метадаў працы. Па такіх характарыстыках у гэтым конкурсе запраўныя комплексы «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўкi» прызнаюцца лепшымі другі раз запар. Напрыклад, па выніках 2017 года пераможцам стала сталічная АЗС № 42.