Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Лепшыя сярод экспертаў і акрэдытаваных арганізацый

15.9.21 13.38

БелНДПІнафта пацвердзіў сваю прафесійную рэпутацыю і аўтарытэт у сферы акрэдытацыі. Загадчыца лабараторыі прамысловай санітарыі аддзела нарматыўна-даследчых работ Ірына Додалева перамагла ў рэспубліканскім конкурсе «Кампетэнтнасць-2020». Пры ацэнцы кампетэнтнасці айчынных лабараторый яна прызнана «лепшым тэхнічным экспертам па акрэдытацыі». У Беларусі такая перамога лічыцца найвышэйшай узнагародай сярод арганізацый і спецыялістаў у гэтай галіне.

Конкурс праводзіцца з 2011 г. Беларускім дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі. Сярод важных крытэрыяў выяўлення пераможцаў – кампетэнтнасць, умацаванне дзелавой рэпутацыі, удасканаленне дзейнасці з улікам сусветнай практыкі, але галоўнае - павышэнне даверу ў спажыўцоў паслуг.

У прафесійным асяроддзі лабараторыя прамысловай санітарыі БелНДПІнафта – адна з самых аўтарытэтных у краіне. Пяць супрацоўнікаў з'яўляюцца тэхнічнымі экспертамі Рэспублікі Беларусь, яны самі даюць заключэннi аб кампетэнтнасці іншых акрэдытаваных лабараторый. Ірына Додалева двойчы прызнавалася ў конкурсе «лепшым тэхнічным экспертам па акрэдытацыі».

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by