Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Лепшыя запраўкі краіны

14.4.20 9.32

Падведзены вынікі конкурсу канцэрна «Белнафтахім».

Вызначыліся лідэры аўтазаправачнай сеткі арганізацый канцэрна «Белнафтахім» па выніках 2019 года. Рэйтынг лепшых ўзначалілі запраўкі «Беларуснафты»: лідэрам стала АЗС № 84 Гродзенскай вобласці, на другой пазіцыі – МАЗС № 30 пад Мiнскам, трэцяе месца падзялілі МАЗС № 28 Гомельшчыны і АЗС № 74 Мінскай вобласці.

Пераможцы вызначаюцца больш чым па 20 паказчыках. Сярод крытэрыяў адбору не толькі эканамічныя параметры па рэалізацыі нафтапрадуктаў, долі выручкі, сярэднясутачнай колькасці заправак, але таксама праца з пакупнікамі, добраўпарадкаванне і ландшафтны дызайн, арганізацыя супрацьпажарных, прыродаахоўных і санітарных мерапрыемстваў. Галоўная мэта – распаўсюджванне вопыту работы лепшых аўтазаправачных станцый, што садзейнічае фарміраванню высокіх стандартаў абслугоўвання ва ўсёй сетцы АЗС кампаніі «Беларуснафта».