Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Мадэрнізацыя ў Мазыры

30.3.20 14.18

Абнаўленне склада захоўвання нафтапрадуктаў плануюць завяршыць да канца года.

Тэхнічнае абнаўленне склада захоўвання нафтапрадуктаў дазволіць павысіць якасць абслугоўвання кліентаў і забяспечыць максімальна высокі ўзровень бяспекі.

Мазырскі таварны ўчастак, які з'яўляецца вытворчым падраздзяленнем РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт», пабудаваны ў 1981 годзе. У 2008 годзе тут правялі маштабную рэканструкцыю. Цяпер аб'ект перажывае чарговы этап тэхнічнага і тэхналагічнага абнаўлення, прадыктаваны тэндэнцыямі рынку.

Праектам прадугледжана рэканструкцыя ўязной групы і станцыі наліву ў аўтамабільныя цыстэрны, мадэрнізацыя сістэмы ўлоўлівання і рэкуперацыі пароў нафтапрадуктаў. Мяркуецца абнавіць ключавыя ўчасткі, ўсталяваць дадатковае тэхналагічнае і супрацьпажарнае абсталяванне, удасканаліць сістэмы аўтаматызацыі і лічбавай сувязі.