Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Мадэрнізацыя абсталявання

17.12.18 10.02

У ТАА “Беларуснафта-Сібір” прыступілі да чарговага этапу мадэрнізацыі буравой тэхнікі

Яна праводзіцца па трох накірунках: укараненне сістэм верхняга прываду на ўстаноўках па бурэнні, аснашчэнне буравых новымі чатырохступеневымі сістэмамі ачысткі раствораў і мадэрнізацыя 200-тоннай мабільнай буравой устаноўкі.

Аснашчэнне ўстановак па бурэнні свідравін і бакавых ствалоў сістэмамі верхняга прываду дазваляе выконваць комплекс аперацый, якія немагчымы пры выкарыстанні стандартнага ротара. У прыватнасці, пашыраюцца магчымасці буравых установак па будаўніцтве гарызантальных свідравін, у тым ліку з вялікім вуглом нахілу.

Укараненне 4-ступеневых сістэм ачысткі буравых раствораў дае магчымасць скараціць аб'ём адходаў бурэння ў 1,5 разы і зменшыць расход хімічных рэагентаў на 15-20%. У выніку паляпшаецца якасць ачысткі буравога раствора і зніжаецца рызыка ўзнікнення аварыйных сітуацый.

Мадэрнізацыя 200-тоннай мабільнай буравой устаноўкі прадугледжвае аснашчэнне комплексу эшалонным механізмам для перамяшчэння агрэгата паміж свідравінамі пры куставым бурэнні. Пры такім падыходзе спатрэбіцца менш часу на падрыхтоўку агрэгата падчас бурэння некалькіх свідравін..