Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Многастадыйны прарыў

8.7.19 16.29

У кампаніі «Янгпур» зафантанiравала новая перспектыўная свідравіна.

І ўсё гэта дзякуючы прымяненню новай тэхналогіі здабычы нафты. Гаворка ідзе аб 8-стадыйным гiдраразрыве пласта. 837-я Iзвесцiнская свідравіна пакуль дае каля 40 тон нафты ў суткі. Чакаецца, што пасля вываду аб'екта на нармальны працоўны рэжым сутачная здабыча вырасце да 150 тон.

Будаўніцтва свідравіны вялося з лютага па красавік гэтага года. Потым на стадыі асваення ўпершыню беларускія нафтавікі правялі ў «Янгпуры» 8-стадыйны гiдрaразрыў пласта. Работы выконваліся ў гарызантальнай свідравіне працягласцю тысяча метраў. Такім чынам, удалося ўключыць у распрацоўку ўсю цэнтральную частку Iзвесцiнскaгa радовішча.

Калі без гiдраразрыва свідравіны на Iзвесцiнскiм радовішчы давалі да 10 тон нафты ў суткі, то з ГРП – да 60 тон у суткі, а з ужываннем многастадыйнага гідраразыву пласта сутачная здабыча складае больш за 200 тон. У перспектыве тэхналогію многастадыйнага гідраразрыву пласта ў «Янгпуры» плануецца выкарыстоўваць на свідравіне № 831 Мядзельнага газакандэнсатнага радовішча. Пакуль яе будуюць. Чаканая здабыча можа скласці 300 тысяч кубаметраў прыроднага газу і 30-40 тон газакандэнсату.

Засваенне Мяцельнага радовішча прынесла «Янгпуру» вялікі прырост здабычы. Сутачная здабыча прыроднага газу павялічылася з 300 тысяч да 900 тысяч кубаметраў у суткі, газакандэнсату – з 20 да 90 тон.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце NEFT.by.