Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

“Мы разам!!!”

19.7.21 8.00

Карпаратыўны фестываль "Беларуснафты" прайшоў у новым фармаце.

Фестываль «Мы разам!!!» аб'яднаў 800 удзельнікаў з усіх падраздзяленняў і даччыных прадпрыемстваў "Беларуснафты". Мерапрыемства ў «Беларуснафты» стала ўжо традыцыйным і прайшло ў пяты раз. Сёлета фестываль адбыўся пад эгідай 55-годдзя кампаніі ў новым месцы і ў новым фармаце. Гэтым разам мерапрыемства арганізавалі на адкрытай пляцоўцы – на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Надзея» ў Рэчыцы. Эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла карэктывы, ды і ДКиТ «Нафтавік» ужо не можа змясціць усіх жадаючых.

Парад байкераў, танцавальныя флэшмобы, тэматычныя квізы, розныя інтэрактыўныя і фотазоны, дэфіле мажарэтак, і некалькі кропак фудкорта. Усё, што адбывалася на фестывалі, транслявалі на святлодыёдных экранах. А яшчэ нафтавікі ўдзельнічалі ў здымках роліка пра свята, стваралі фотамазаіку ў гонар 55-годдзя «Беларуснафты».

Мерапрыемства завяршылася святочным феерверкам.

Подробности на сайте NEFT.by.