Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Міжнародны форум

3.10.19 8.27

Пытанні развіцця сусветнага і рэгіянальнага рынкаў нафты і газу абмяркоўвалі ў Мінску

На VII Міжнароднай галіновай канферэнцыі «Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасць, трэйдзінг, розніца».

На форум прыехалі 400 удзельнікаў з 20 краін. Сярод іх топ-менеджэры нафтатрэйдзiнгавых кампаній, нафтаперапрацоўчых заводаў, прадстаўнікі дзяржорганаў, аператараў рознічнага паліўнага рынку, эксперты, аналітыкі. Яны абмяркоўвалі асноўныя тэндэнцыі рынку энерганосьбітаў, перспектывы беларускай нафта-і газаперапрацоўкі, трэйдзінг нафтапрадуктаў і звадкаванага газу, тэхнічныя, маркетынгавыя навіны ў галіне АЗС і нафтабазавай гаспадаркі.

Арганізатары канферэнцыі - ВА «Беларуснафта» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» пры падтрымцы беларускіх НПЗ (ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан»).

Графік форуму быў вельмі насычаным. Абмеркавання працягваліся і ў кулуарах. А на другі дзень удзельнікі канферэнцыі пабывалі на двухпавярховай запраўцы ў Мінску, а таксама на нафтабазе ў Фаніпалі, якая лічыцца лепшай у Расіі і СНД. Завяршыўся форум экскурсіяй у Мірскі замак.