Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Навагодняя акцыя

21.12.18 9.08

«Беларуснафта» прапануе навагодні настрой пра запас.

З 20 снежня ў сетцы АЗС кампаніі пачалі дарыць падарункі. Кожны, хто заправіць 25 літраў любога паліва і набудзе спадарожныя тавары на 2,5 рублі адным чэкам, атрымае ад «Беларуснафты» бляшаначку «Добрага настрою». Сімпатычныя сувеніры з імёнамі Ніф-Ніф, Нуф-Нуф і Наф-Наф рэкамендуецца адкрываць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Унутры – сюрпрыз, ён жа гарант святочнага настрою. І ўмовы конкурсу. Выканаўшы якія, можна выйграць адну з паліўных картак на 75 рублёў.