Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новае падраздзяленне БелНДПІнафта

14.11.19 12.53

Навошта «Беларуснафце» АПеРа?

Аддзел перспектыўнага развіцця (АПеРа) утвораны спецыяльна для працы над комплекснымі інжынірынгавымі паслугамі для расiйскай кампаніі «Газпрамнафта-Наябрскнафтагаз». Такое супрацоўніцтва паўстала не спантанна. Яму папярэднічалі сустрэчы, абмеркаваннi на розных узроўнях. Расейцы ацанілі навукова-тэхналагічны і вытворчы патэнцыял беларусаў.

Узначаліў новы аддзел вопытны навуковец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Мікалай Дзямяненкa. Супрацоўніцтва з «дачкой» «Газпрамнафты» развіваецца па двух напрамках. Спецыялісты БелНДПІнафта рыхтуюць комплекс мерапрыемстваў па рэабілітацыі Халмагорскага радовішча, якое знаходзіцца на апошняй стадыі распрацоўкі. Таксама беларускія навукоўцы-нафтавікі прапануюць выпрабаваць на актывах расійскай кампаніі айчынныя інавацыйныя тэхналогіі інтэнсіфікацыі нафтаздабычы.