Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новаўвядзенні сеткi электразаправак Malanka

1.10.20 14.48

Зарадзiць электракар можна бясплатна i толькi праз мабiльны дадатак.

Цяпер зарадзiць электрамабiль на ўсiх 267 ЭЗС сеткi Malanka можна будзе толькi з дапамогай мабiльнага дадатку, але па-ранейшаму бясплатна. Пераводзiлi ЭЗС у новы фармат у два этапы. З 15 да 16 верасня – у рэгiёнах, з 16 па 21 верасня – у Мiнску.

Каб скарыстаць паслугу, усiм уладальнiкам электракараў неабходна не толькi спампаваць дадатак у Apple Store цi Play Market i зарэгiстравацца ў iм, але i ўвесцi дадзеныя тэставай аплатнай карты: нумар карты – 4200 0000 0000 0000, iмя i прозвiшча – John Doe, тэрмiн дзеяння – 01/21, CVC – 123.

У кампанii «Беларуснафта» тлумачаць, што гэта трэба для таго, каб пратэставаць работу ЭЗС, мабiльнага дадатку, сiстэмы аплаты i пазбегнуць магчымых цяжкасцяў у кiроўцаў, калi зарадка будзе аплачвацца ўжо з асабiстай  банкаўскай карткi ўладальнiка электракара. У перыяд дзеяння тэставай карты вадзiцелi электракараў будуць атрымлiваць  апавяшчэннi на свае мабiльныя прылады аб тым, што зарад пачаўся, колькi кiлават на дадзены момант зараджана, якая сума будзе спiсана.

Калi ў вадзiцеляў узнiкнуць пытаннi аб рабоце дадатку, задаць iх можна ва ўкладцы «Служба падтрымкi» (пры неабходнасцi праiлюстраваць фотаздымкам), па кругласутачных нумарах тэлефона: +375(33,29,25) 6-431-431 або па электроннай пошце contact@beloil.by.