Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новая паліўная карта

30.3.20 14.19

Карпаратыўным кліентам «Беларуснафты» стаў даступны пластыкавы фармат паліўных карт.
Гэта – сучасны аналаг класічнага чыпа ў бірульцы. Карпаратыўныя кліенты ўжо набылі звыш 4 тысяч паліўных карт новага ўзору. Зараз у іх распараджэнні бескантактавы пластыкавы аналаг з магнітнай паласой, мае знешняе падабенства з банкаўскай картай.
Паліўная карта абаронена пін-кодам. Такі ідэнтыфікатар адрозніваецца не толькі выгодай і прастатой, але і бясспрэчнымі перавагамі. Ён працуе ў паўнавартасным рэжыме рэальнага часу, калі інфармацыя па транзакцыях паступае без затрымак. Адкрываецца магчымасць яе выкарыстання за межамі Беларусі. Справа ў тым, што тэрміналы, якімі абсталёўваюцца замежныя аўтазаправачныя станцыі, разлічаны на пластыкавыя карты. У іх няма прылад для счытвання састарэлых чыпаў. Таму новы фармат паліўнай карты для юрыдычных асоб у перспектыве дасць магчымасць выкарыстоўваць яе за мяжой.