Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новая служба

11.3.19 10.32

Для развіцця сэрвісу прамыўных вадкасцяў у «Беларуснафце» створана новая служба.

Кампанія актыўна ўкладаецца ў будаванне новых свідравін і свідраванне бакавых ствалоў. Гэта значыць, што павялічваецца аб'ём прац па цэментаванні абсадных калон, усталёўцы цэментавых мастоў, гатаванню і суправаджэнню свідравых раствораў.

Дзеля таго, каб развіваць сэрвіс па прамыўных вадкасцях, перафарматаваць яго ў сучасную структуру, здольную комплексна вырашаць задачы на ўнутраным і замежным рынках, і створана новая служба.

Яна сфармавана пры Тампанажным кіраванні. У яе склад уваходзяць спецыялiсты па сэрвісе прамыўных вадкасцяў пры свідраванні і аднаўленні свідравін бакавымі стваламі і некалькі падраздзяленняў кіравання. Гэта цэх свідравых раствораў, Рэчыцкая і Светлагорская пляцоўкі з дзвюма лабараторыямі свідравых раствораў і растворны вузел на ЦППЗ «Асташкавічы».

Узначаліў новую структуру намеснік начальніка Тампанажнага кіравання – кіраўнік службы па сэрвісе прамыўных вадкасцяў Антон Багамолаў.

Антон Багамолаў, кіраўнік службы па сэрвісе прамыўных вадкасцяў Тампанажнага кіравання:

«Зараз мы рыхтуем цэх свідравых раствораў да рэструктурызацыі. Кардынальна перагледзім працэс арганізацыі прац, структуру вытворчасці. Увесь персанал пройдзе пераатэстацыю. Правядзём навучанне, пры патрэбе – скіруем людзей на перакваліфікацыю. Трэба шмат чаго зрабіць па рыхтоўлі рэцэптур свідравых раствораў. Перагледзім ужо гатовыя сістэмы, якія ўжываюцца ў «Беларуснафце». Магчыма, нешта можна дапрацаваць, закупіўшы дадатковыя хімічныя матэрыялы, і, пры атрыманні дадатнага выніку, скарыстаць iх. Трэба даабсталяваць лабараторыі, у тым ліку і палявыя. Плануем закупіць сучаснае праграмнае забеспячэнне».