Новая тэхналогiя
30.11.20 15.28
У «Беларуснафце» працягваецца праца з цяжказдабывальнымi запасамi.
На свiдравiне № 68 Паўночна-Даманавiцкага радовiшча паспяхова выпрабавана новая для Беларусi комплексная тэхналогiя цэментавання свiдравiн сусветнага ўзроўню. Гаварка iдзе пра мацаванне патаемнай эксплуатацыйнай калоны 114 мiлiметраў у гарызантальным ствале з тэхналогiяй кручэння i прымяненнем эластычнага цэментнага раствору. Гэты этап лiчыцца падрыхтоўчым для наступнага асваення свiдравiны метадам многастадыйнага гiдраразрыву пласта па самай сучаснай тэхналогii Plug&Perf.
Новая тэхналогiя дазваляе павысiць эфектыўнасць правядзення ГРП i такiм чынам павялiчвае дадатковую здабычу нафты.
У работах удзельнiчалi спецыялiсты НЗДУ «Рэчыцанафта», БелНДПIнафта, упраўлення свiдравiнных тэхналогiй i сэрвiсу Цэнтральнага апарату, Светлагорскага ўпраўлення буравых работ, Тампанажнага ўпраўлення, ПУ «Нафтабурсэрвiс», дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуснафта-Прамсэрвiс».
Больш падрабязна чытайце на NEFT.by:
https://www.neft.by/2020/11/23/novaja-dlja-belarusi-tehnologija-kreplenija-skvazhin/