Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новая запраўка

17.7.19 16.11

Падарунак да Дня Незалежнасці ад «Беларуснафта-Вiцебскaблнафтапрадукт».

Гаворка ідзе аб новай запраўцы. АЗС № 78 пабудавалі ў Першамайскім раёне Віцебска. Тут знаходзіцца большасць прамысловых прадпрыемстваў горада. Новы аб'ект забяспечыць максімальна камфортны сэрвіс для наведвальнікаў. Тым больш, што запраўка атрымалася шматфункцыянальнай. Усе віды паліва і станцыя для зарадкі электрамабіляў, дзіцячы куток і стравы нацыянальнай кухні. У суткі комплекс здольны абслужыць больш за 250 заправак. На АЗС абсталявана таксама станцыя зарадкі электрамабіляў магутнасцю 100 кВт.