Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новы бокс

13.7.20 16.41

ТАА «БН-СпецТранс» забяспечыла рамонтнікаў неабходнымі ўмовамі і сродкамі.

Паўночным транспартнікам спатрэбілася ўсяго 5 месяцаў, каб умацаваць уласную матэрыяльна-тэхнічную базу. У прасторным, цёплым і светлым памяшканні адначасова можна рамантаваць да 10 адзінак тэхнікі.

Бокс укамплектаваны сучасным абсталяваннем і інструментам, што дазваляе паменшыць час прастою пры правядзенні работ. Таксама тут устаноўлены пад'ёмнікі для абслугоўвання легкавога транспарту. Ангар абсталяваны сучаснай выцяжной сістэмай вентыляцыі і пажарнай сігналізацыяй.

Транспартны парк прадпрыемства складае 309 машын. У апошні час ён прыкметна абнавіўся. У выніку рэалізацыі праграмы тэхнічнага пераўзбраення за апошні год набыта 69 адзінак новай спецтэхнікі. Да канца года плануецца закупіць яшчэ 55.