Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новы флот

14.1.19 11.06

У «Беларуснафце» аб’язджаюць новае нафтасэрвіснае абсталяванне

Кампанія «Беларуснафта» папоўніла парк тэхнікі яшчэ адным флотам колцюбінгу. Гэта абсталяванне беларускай вытворчасці – ПнЗАА «Фiдмаш».

Комплекс складаецца з колцюбінгавай усталёўкі цяжкага класа МК30Т-10 і азотна-кампрэсарнага абсталяванні.

Новы комплекс МК30Т-10 абсталяваны ўсталёўнікам ці механічнай рукой. Гэта палягчае мантаж абсталявання на свідравіне, дазваляе адмовіцца ад выкарыстання дадатковай тэхнікі. Кантроль тэхналагічных працэсаў флоту цалкам аўтаматызаваны. За гэта адказвае прасунутая сістэма вымеру і рэгістрацыі.

Цяпер усталёўка аб’язджаецца ў беларускім рэгіёне. Праведзены рамонтна-аднаўленчыя аперацыі на Рэчыцкім, Вішанскім, Дуброўскім, Асташковічскам радовішчах. У перспектыве гэта абсталяванне плануецца адправіць для выканання нафтасэрвісных прац ва Украіну.

Даведка.

Колцюбінгавая ўсталёўка ўжываецца ў рамонтна-аднаўленчых працах на свідравінах усіх тыпаў, пры геафізічных даследаваннях, аперацыях для павелічэння прадукцыйнасці свідравін. А таксама пры бурэнні свідравін малога дыяметра, бакавых і гарызантальных ствалоў, паглыбленні і паўторным выкрыцці, у тым ліку ва ўмовах дэпрэсіі, прадукцыйнага пласта.