Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новы рэкорд праходкі

2.3.20 9.31

Супрацоўнікі ТАА «Беларуснафта-Сібір» за суткі прасвідравалі 312 м сібірскіх нетраў.
Такога максімуму за 24 гадзіны дасягнула брыгада № 4 пры свідраванні пілотнага бакавога ствала на свідравіне № 2061 куста № 5 Паўднёва-Тарасаўскага радовішча. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на адзнацы 285 м.
Новае дасягненне запісала на свой рахунак брыгада Вячаслава Пупенка, аснашчаная мабільным свідравым агрэгатам АРС-125 вытворчасці гомельскага ААТ «Сейсматэхніка».
Беларускія нафтавікі Поўначы ўстанавiлі новую рэкордную планку сутачнай праходкі сярод брыгад па бурэнню бакавых ствалоў кампаній «Беларуснафта-Сібір» і «Раснафта-Пурнафтагаз». Гэтая «дачка» «Раснафты» ў Заходняй Сібіры – асноўны заказчык беларускага нафтасэрвiсу па бурэнню свідравін і бакавых ствалоў. Да прыкладу, у 2019 годзе чвэрць аб'ёму работ беларусаў прыйшлася на гэта прадпрыемства.