Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новы сэрвіс ва Украіне

21.5.19 11.53

Беларускія нафтавікі пачалі работы па цэментаванні свідравін ва Украіне.

З 1 мая беларускія нафтавікі пачалі работы па цэментаванні свідравін ва Украіне па заключаным раней кантракце. Гэта новы від дзейнасці для «Беларуснафты» на на ўкраінскім нафтасэрвісным рынку.

Першым аб’ектам стала свідравіна №4 Брыгадзіраўскага газакандэнсатнага радовішча. Для выканання работ на субпадраднай аснове прыцягнута даччыная кампанія «Беларуснафты» – ТАА «Сэрвіс Ойл». Ўкраінскай «дачцы» на час правядзення аперацый на свідравінах у арэнду перададзены цэментавальны флот з экіпажам. Для выканання пастаўленых задач у суседнюю краіну мабілізавана 18 адзінак спецыяльнай тэхнікі Тампанажнага кіравання, у тым ліку, ўстаноўка НС-1000, абслуговы персанал і неабходнае дапаможнае абсталяванне. Першай аперацыі папярэднічаў комплекс падрыхтоўчых работ.

Ігар Сазонаў, намеснік начальніка аддзела знешняга сэрвісу па будаўніцтву і рамонту свідравін УСТiС Цэнтральнага апарата «Спецыялістамі «Беларуснафты» для кампаніі «Укргазздабыча» выканана некалькі аперацый па цэментаванні. Гэта дзве секцыі эксплуатацыйнай калоны дыяметрам 177,8 мм на свідравіне № 4 Брыгадзіраўскага радовішча, а таксама дзве секцыі эксплуатацыйнай калоны дыяметрам 140х168 мм на свідравіне № 75 Скварцоўскай плошчы. Цэментаванне выканана паспяхова. Атрыманы першыя станоўчыя вынікі».