Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Новыя залежы

15.1.20 10.46

Спецыялісты «Беларуснафты» знайшлі запасы на Гарцаўскiм радовішчы.
Гаворка ідзе аб Гарцаўскiм радовішчы Прыпяцкага прагіну. Дакладней, яго паўднёвым блоку. Для бурэння свідравін выкарыстоўвалі новыя тэхналогіі. Гэта звязана таксама са складанымі ўмовамі нафтаздабычы на гэтай тэрыторыі. Па папярэдняй ацэнцы, геалагічныя запасы складаюць 800 тысяч тон.
Самым магутным стаў прыток нафты з варонежскага гарызонту – на глыбіні больш за 4 тысяч метраў з яго атрымалі 100 тон у суткі. Для беларускага рэгіёну гэта лічыцца вялікай удачай. Гэта – рухомая, прамысловая нафта высокай якасці. Лёгкая, з невялікай колькасцю серы. І выхад светлых нафтапрадуктаў пры яе перапрацоўцы дастаткова высокі.
На Гарцаўскiм радовішчы свідраванне працягваецца. Канчаткова можна будзе падлічыць запасы пасля асваення свідравіны ў 2020 годзе.
У гэтым годзе ў «Беларуснафце» плануецца правесці сейсмаразведачныя работы па сістэме 3D на плошчы 379 квадратных кіламетраў. Гэта – самы высокі паказчык за апошнія 25 гадоў. На максімум нацэлена і пошукава-разведачнае бурэнне. Чакаецца, што ў 2020 годзе такімі свідравінамі будзе пройдзена 39 тысяч метраў пароды. Усё гэта паслужыць падтрыманню сыравіннай базы і ўтрыманню здабычы нафты ў беларускім рэгіёне на высокім узроўні.