Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Па кантракце з ДПЭК Нафтагаз

27.5.19 8.33

Беларусы працягваюць працы ва Украіне.

Са значным апярэджаннем графіка яны пабудавалі свідравіну №72 на Семiранкоўскам газакандэнсатным радовішчы ва Украіне. Глыбіня склала 5 420 м. Працавала на гэтым аб'екце свідравая брыгада № 1 ТАА «Сэрвіс Ойл» па кантракце з кампаніяй ДПЭК «Нафтагаз».

Калектыў брыгады прыступіў да асваення свідравіны. Дэмантаж свідравой усталёўкі кампанія «Сэрвіс Ойл», даччынае прадпрыемства «Беларуснафты», плануе выканаць з дапамогай адмыслоўцаў Вышкамантажнага кіравання прадпрыемства беларускіх нафтавікоў.

Наперадзе ў свідравікоў новае заданне – будаванне на гэтай жа плошчы свідравіны № 75.